15 December 2022
Полк Каліноўскага разам з беларускімі праваабаронцамі адстойвае інтарэсы беларусаў ва Украіне.
14 снежня у Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага і праваабаронцаў з Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом.
У ёй прынялі ўдзел 10 народных дэпутатаў міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады Украіны “За дэмакратычную Беларусь“, а таксама юрысткі Free Belarus Center.
Прадстаўнікамі Палка было ўзнятае пытанне пра двух палонных ПКК. Спадар Лубінец запэўніў, што будзе спрыяць іх вызваленню.
Таксама былі абмеркаваныя іншыя істотныя для беларусаў ва Украіне пытанні.
Вынікі сустрэчы:
Дамоўленасць аб сумеснай працы дэпутатаў Вярхоўнай рады з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага і праваабаронцаў над законапраектамі, якія дапамогуць сістэмна вырашыць праблемы нашых суайчыннікаў.
Вырашылі зрабіць падобныя сустрэчы рэгулярнымі.
Па гэтым ды іншых, узнятым на сустрэчы пытаннях, дэпутаты будуць камунікаваць з офiсам Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека,прадстаўнікамі Палка Каліноўскага і праваабаронцамі.
Мы гатовыя да супрацы з усімі зацікаўленымі арганізацыямі па беларускім пытаннях.
Вашыя прапановы дасылайце на наш чат-бот: @BelarusAndUkraineBot
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам