19 December 2022

"Расейцы ніколі не былі нам братамі"

"Мне падабаецца быць вольным чалавекам, зверам у лесе, а не рабом ці каровай на ферме".

Аляксандр "Кусь" Клачко ўступіў у роту беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне ў сакавіку 2022 года. Пазней яна стала батальёнам імя Кастуся Каліноўскага, а яшчэ пазней - палком. Аляксандр не меў баявога досведу, не служыў у войску, аднак вырашыў узяць у рукі зброю і ўстаць на абарону Украіны. Па ягоных словах, ад гэтага залежыць і будучыня Беларусі. Пазней ён ваяваў пад Лазовым і Лісічанскам.

Цяпер Аляксандр "Кусь" Клачко распавёў карэспандэнту Радыё Свабода аб вайне, аб будучай новай Беларусі і аб баях, у якіх полк Каліноўскага прымаў актыўны ўдзел.

Глядзіце поўную размову на сайце Радыё Свабоды.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш