25 December 2022

Украінскія студэнты павіншавалі з калядамі

Ваяры Палка былі запрошаны на святочны канцэрт, які студэнты арганізавалі спецыяльна для нас.

Апроч цудоўнай тэатральнай пастаноўкі і танцаў, хлопцы і дзяўчаты развучылі песню на беларускай мове, сабралі грошы і зрабілі прыемныя падарункі. Такім чынам падзякавалі нам за тое, што мы сталі на абарону Украіны.

Дзякуем, за тое, што дазволілі нашым ваярам адпачыць і ненадоўга забыцца пра вайну.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш