26 December 2022
На мінулым тыдні, мінамётныя падраздзяленні батальёна "Літвін" адпрацавалі па варожым пазіцыям, дзякуючы карэкціроўцы нашага БПЛА. Так сама па варожай сіле одпрацаваў АГС.
Частка ваяроў батальёну "Волат" знаходзяцца на баявой задачы ў адным з самых небяспечных участкаў фронту, падрабязнасці якой мы вам зможам разкрыць толькі пасля яе завяршэння.
Другая частка батальёна паспяхова выканала чарговую баявую задачу.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова вядзе выведку на выдзеленым участку фронта. У падраздзяленні з’явіўся свой мінамётны разлік, які ўжо паспяхова выканаў задачу. БПЛА скарэктавала агонь разліку, у выніку чаго была знішчана жывая сіла ворага.
Страт і параненых на гэтым тыдні няма.
На мінулым тыдні чарговыя рэкруты прынялі зарок на вернасць беларускаму народу, атрымалі вайсковыя квіткі, шэўроны Палка і асабістую зброю. Вы таксама можаце стаць часткай Палка.
Дасылайце свае анкеты ў наш чат-бот @BelarusAndUkraineBot. Разам да самага вызвалення Беларусі.
Так сама, Галоўнае ўпраўленне выведкі міністэрства абароны Украіны адзначыла ваяроў Палка ўзнагародамі «За мужнасць пад час выканання спецзаданняў»!
Мы ганарымся нашымі ваярамі, якія гераічна змагаюцца за свабоду украінскага і беларускага народа.
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Жытомірскай вобласці.
За кароткі тэрмін мы наладзілі працоўныя адносіны з кіраўніцтвам усіх украінскіх абласцей, якія мяжуюць з Беларуссю. Раней прадстаўнікі палка ўжо пабывалі ў Валынскай, Ровенскай і Чарнігаўскай абласцей.
На гэты раз прайшлі сустрэчы з мэрамі гарадоў Жытомір і Звягель, кіраўніцтвам Жытомірскай абласной вайсковай адміністрацыі. У выніку, было дасягнута шэраг канкрэтных пагадненняў па дапамозе палку з боку горада Жытоміра.
Далучыцца да Палка можна праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot
Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам