02 January 2023

Навіны тыдня 26.12-1.01 Прэс-рэліз №27

Полк Каліноўскага працягвае выконваць баявыя задачы


На мінулым тыдні ў батальёне "Літвін" працавала выведка і БПЛА. Так сама працягвалася баявая падрыхтоўка асабістага складу.

Ваяры батальёну "Волат" працягвалі трымаць абарону ў найгарачэйшым участку фронта, эфектыўна наносілі агнявое паражэнне па скапленню ворага.

Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова скарэктавала свой мінамётны разлік, які паспяхова адпрацаваў па варожых пазіцыях.

Выніковы стрым за 2022 год


На мінулым тыдні адбыўся выніковы стрым Палка Каліноўскага за 2022 год.

Камандзір Палка Дзяніс “Кіт” Прохараў і намеснік камандзіра Палка Вадзім "Ігар" Кабанчук распавялі пра вынікі года для Палка Каліноўскага. Былі ўзняты пытанні, якія тычацца баявых падраздзяленняў і палітычных крокаў Палка.

Запіс стрыму вы можаце знайсці на нашым ютюб канале.

Віншаванні ад украінскіх дэпутатаў


Украінскія парламентарыі, дэпутаты вярхоўнай рады Украіны, павіншавалі беларускіх добраахвотнікаў з палка Каліноўскага са святамі.

Далучыцца да Палка можна праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot

Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш