09 January 2023

Навіны тыдня 2-8.01 Прэс-рэліз №28

Баявыя задачы батальёнаў Палка Каліноўскага


На мінулым тыдні Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова працягвала выведку на выдзеленым адрэзку фронту. На дадзены момант ваяры знаходзяцца на баявой задачы, вынікі якой мы асвятлім пазней.

Частка батальёна «Літвін» змяніла напрамак і цяпер разам з батальёнам «Волат» выконвае баявыя задачы на ўсходзе Украіны. Другая частка батальёна «Літвін» застаецца на іншым напрамку фронту.

Мінулы тыдзень выдаўся для батальёна “Волат” вельмі насычаным. Ваяры вялі штурмавыя аперацыі, праводзілі контрнаступальныя дзеянні, удзельнічалі ў сумесных баявых задачах з падраздзяленнямі ЗСУ. Мінамётныя падраздзяленні працавалі па жывой сіле ворага з АГС , СПГ і мінамёта.

На мінулым тыдні страт у Палку не было, але, на жаль, ёсць параненыя.

Мэр Жытомірская вобласці наведаў перадавыя пазіцыі палка ў Бахмуце


Літаральна некалькі тыдняў таму прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчу з кіраўніцтвам Жытомірскай абласной вайсковай адміністрацыі. А перад самым новым годам мэр горада Жытоміра наведаў перадавыя пазіцыі палка ў Бахмуце і перадаў пікап, камплекты зімовай формы, генератары, дрон. Мы дзякуем за дапамогу і цэнім, калі абяцанні не застаюцца проста словамі.

Набор кіроўцаў у Полк Каліноўскага


На мінулым тыдні быў абвешчаны набор кіроўцаў у Полк Каліноўскага. Падрабязнасці можна знайсці ў нашых навінах.

Чакаем Вас у шэрагах Палка!

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.

Дасылайце заяўкі ў наш чат-бот: @BelarusAndUkraineBot

Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.

Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах. Падтрымаць Полк

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш