11 January 2023

Полк Каліноўскага набірае спецыялістаў у сферы сувязі

Вайсковы спецыяліст у сферы сувязі выконвае наступныя задачы:

• забеспячэнне падраздзялення сродкамі сувязі: як радыёсувязі, так і сродкамі доступу ў інтэрнэт;

• абслугоўванне сродкаў сувязі;

• маніторынг якасці перадачы сігналаў паміж кропкамі;

• шыфраванне ваенных паведамленняў.

Мы чакаем вас у шэрагах вайсковых сувязістаў, калі вы:

✓ маеце досвед настройкі і абслугоўвання сродкаў радыёсувязі;

✓ валодаеце базавымі ведамі ў сферы кібербяспекі;

✓ маеце профільную тэхнічную адукацыю;

✓ працавалі ў сферы IT.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.

Звяртайцеся ў @BelarusAndUkraineBot з пазнакай #сувязь

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш