16 January 2023

Навіны тыдня 9-15.01 Прэс-рэліз №29

Баявыя задачы на самым гарачым напрамку фронту

На мінулым тыдні батальён “Літвін”, “Волат” і Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова працавалі разам на адным з самых гарачых напрамках фронту на ўсходзе Украіны. Праводзілі сумесныя штурмавыя аперацыі і выведку пазіцый ворага. Мінамётныя падраздзяленні працавалі з АГС, СПГ і мінамёта.

Стратаў на мінулым тыдні ў Палку не было.

Нашы параненыя працягваюць лячэнне і рэабілітацыю.

Чарговая група рэкрутаў завяршыла навучанне

На мінулым тыдні чарговая група рэкрутаў скончыла 4-ох тыднёвы навучальны курс, атрымала вайсковыя квіткі, асабістую зброю і дала ўрачысты зарок. У хуткім часе яны будуць размеркаваны па баявым падраздзяленням Палка і пачнуць выконааць баявыя задачы.

Полк Каліноўскага набірае спецыялістаў у сферы сувязі.

Усе падрабязнасці можна знайсці ў сацыяльных сетках Палка.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.

Дасылайце заяўкі ў наш чат-бот з пазнакай #сувязь: @BelarusAndUkraineBot Чакаем Вас у шэрагах Палка!

Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.

Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах. Падтрымаць Полк

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш