02 February 2023

185 гадоў Кастусю Каліноўскаму

“Мінула ўжо тое, што мужыцкая рука здольная толькі да сахі!”

185 гадоў Кастусю Каліноўскаму!

Герою Беларусі!

160 гадоў таму ён пісаў, што мы - Беларусы. Мы не Палякі і не Расейцы. Мы не толькі для “касЫ”. Не толькі для журбы. Не толькі для гора...

Мы ведаем навукі. Мы маем жаданне дэмакратыі. Мы маем сваю мову. Сваю культуру. Мы маем сваю нацыю.

Мы – Беларусы. Мы – айцішнікі. Мы - пісьменнікі. Мы - нобелеўскія лаўрэаты. Мы - мастакі. Мы - спевакі. Мы - алімпійскія чэмпіёны. Мы - ваяры...

Мы ужо дасяглі таго, пра што Кастусь Каліноўскі мог толькі марыць. І мы дасягнем таго, пра што марым цяпер.

Мы дасягнем свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі!

Мы дасягнем шчаслівай Беларусі!

Полк твайго імя віншуе цябе!

Жыве Беларусь!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш