06 February 2023
На мінулым тыдні група выведкі батальёна “Літвін” працавала на ўсходнім напрамку фронту. Баявая задача была выканана паспяхова, аднак адзін з ваяроў атрымаў лёгкае параненне. Яго жыццю нічога не пагражае, ваяр ужо знаходзіцца ў шыхтах батальёна.
Батальён “Волат” так сама працуе на ўсходзе Украіны. Паспяхова знішчае ворага падраздзяленнямі, якія працуюць з АГС, мінамётаў і ПТРК “Мілан”.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова правяло вельмі насычаны тыдзень. Мінамётчыкі падраздзялення накрылі пяхоту ворага ў лесапаласе і адпрацавалі па КСП акупанта. Дроншчыкі падраздзялення вылучылі штаб ворага і скарэктавалі па ім агонь. Таксама сіламі падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова былі ўзятыя палонныя з ПВК “Вагнер”.
Страт на мінулым тыдні ў Палку Каліноўскага няма.
Так сама на мінулым тыдні Зянон Пазняк наведаў пазіцыі Палка Каліноўскага ў Бахмуце. Ён паразмпўляў з хлопцамі, для каторых прыезд Зянона Станіслававіча быў нечаканы. Сустрэча прайшла цёпла, бо сустрэліся людзі, якія аднолькава бачаць шлях вызвалення роднай Беларусі.
Полк Каліноўскага ўшанаваў памяць Кастуся Каліноўскага ў дзень яго народзінаў. Мы скончым яго справу і пераможам крывавую імперыю, дзеля таго, каб нашыя дзеці ўжо не сутыкнуліся з ёй, а жылі ў вольнай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.
Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах. Падтрымаць Полк
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам