03 March 2023
3.03.2022
Цяжкі дзень для мяне і ўсіх тых, хто ведаў Іллю Літвіна...
Мінуў год, і за гэты час я амаль кожны дзень думаў пра Літвіна. Цяжка прыняць тое, што яго няма побач з намі, з тымі, для каго Ілля быў часткай сям'і. Ведаючы стаўленне Іллі да смерці, я намагаўся не ліць слёзы, намагаўся стрымаць эмоцыі, як мы і дамаўляліся... Але не магу.
Гонар — гэта першае, што я адчуваю, думаючы пра Іллю. Годнасць і самаахвярнасць — гэта тое, што было з Літвінам з нараджэння. Я ганаруся, што на маім шляху сустрэўся такі ВЯЛІКІ чалавек і ваяр з гарачым сэрцам у грудзях.
Кожны выбірае свой шлях самастойна! Ілля Літвін выбраў шлях ваяра са зброяй у руках. Шлях бараніць праўду, бараніць ідэю вольнай Украіны і ідэю вольнай Беларусі. Маю гонар быць тваім сябрам! Ведаю, ты з найлепшых месцаў назіраюеш за намі і трымаеш за нас кулакі. Мы памятаем пра цябе і пра ўсіх герояў, якія аддалі сваё жыццё ў гэтай нялёгкай барацьбе супраць ворага. Адпачывай, браце, наша справа жыве, жыве справа вольных беларусаў і Беларусь Жыве! Да сустрэчы ў лепшых месцах!
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам