04 March 2023

Паважаныя беларусы

З гонарам паведамляем, што на пачатку лютага 2023 года ва Украіне пачалося фармаванне атраду "Атам" з прадстаўнікоў BYPOL. Яны ўваходзяць у склад батальёна “Літвін” Палка Каліноўскага.

На сённяшні дзень нашыя рэкруты прайшлі абавязковы вайсковы вышкал і ўжо хутка будуць прымаць удзел у вайсковых аперацыях.

Задачы атраду: дапамога Украіне ў барацьбе з расейскімі акупантамі, атрыманне рэальнага баявога досведу, узмацненне ўзаемадзеяння з беларускімі патрыятычнымі сіламі ва Украіне і свеце для далейшага сумеснага знішчэння акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі.

Мы вітаем Вас у шэрагах Палка Каліноўскага, сябры! Жадаем, каб Ваш шлях быў слаўны і пераможны!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш