11 March 2023
Нашыя партнёры КіберПартызаны распрацавалі дадатак для бяспечнай камунікацыі ў Беларусі і на акупаваных тэрыторыях Украіны — Партызанскі Тэлеграм (П-ТГ).
Гэта мадыфікацыя звычайнага Тэлеграма, але з шэрагам налад, якія дапамагаюць максімальна схаваць усё, што можа стаць падставай да вашага затрымання: – хуткі выхад з акаўнта пры ўводзе спецыяльнага паролю; – магчымасць хаваць выбраныя чаты/каналы; – паведамленні пра затрыманні; – опцыя перайменавання каналаў дый інш.
Партызанскі Тэлеграм неаднаразова выратоўваў тых, каму даводзіцца жыць ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму. Падрабязней пра ягоную працу глядзіце ў відэа да гэтага паведамлення.
️Раім спампаваць П-ТГ, каб бяспечна камунікаваць, перадаваць важныя дадзеныя і сачыць за навінамі. Зрабіць гэта можна на канале "П-Тэлеграм і кібербяспека". Распаўсюджвайце інфармацыю аб дадатку і беражыце сябе!
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам