11 March 2023

Важная інфармацыя

Нашыя партнёры КіберПартызаны распрацавалі дадатак для бяспечнай камунікацыі ў Беларусі і на акупаваных тэрыторыях Украіны — Партызанскі Тэлеграм (П-ТГ).

Гэта мадыфікацыя звычайнага Тэлеграма, але з шэрагам налад, якія дапамагаюць максімальна схаваць усё, што можа стаць падставай да вашага затрымання: – хуткі выхад з акаўнта пры ўводзе спецыяльнага паролю; – магчымасць хаваць выбраныя чаты/каналы; – паведамленні пра затрыманні; – опцыя перайменавання каналаў дый інш.

Партызанскі Тэлеграм неаднаразова выратоўваў тых, каму даводзіцца жыць ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму. Падрабязней пра ягоную працу глядзіце ў відэа да гэтага паведамлення.

️Раім спампаваць П-ТГ, каб бяспечна камунікаваць, перадаваць важныя дадзеныя і сачыць за навінамі. Зрабіць гэта можна на канале "П-Тэлеграм і кібербяспека". Распаўсюджвайце інфармацыю аб дадатку і беражыце сябе!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш