13 March 2023

Навіны тыдня 6-12.03 Прэс-рэліз №37

Праца на розных накірунках фронту

На мінулым тыдні батальён “Літвін” працаваў адразу на двух напрамках фронту. На Запарожскім працавала выведка і мінамётныя разлікі. На Херсонскім мінамётныя разлікі батальёна працавалі разам з сумежнікамі ЗСУ.

Батальён “Волат” працягвае стаяць на абароне Бахмута. Паспяхова знішчае ворага падраздзяленнямі, якія працуюць з АГС, мінамётаў і ПТРК.

Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова знаходзіцца на іншым накірунку фронту, але не менш гарачым. Праводзілі выведку пазіцый ворага.

Матарызаванае падраздзяленне Палка Каліноўскага на мінулым тыдні правяло тэставыя танкавыя стрэльбы, а таксама аперацыю па эвакуацыі з Бахмута пашкоджанай тэхнікі.

Страт і параненых на мінулым тыдні ў Палку няма.

Гадавіна фармавання Палка

Дзевятага сакавіка ў Кіеве, адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды гадавіны фармавання Палка Каліноўскага. Сабралася частка асабістага склада Палка, якая на гэты момант знаходзіцца на ратацыі. Ваяры атрымалі ўзнагароды ад ГУР МО Украіны, а так сама, упершыню за сучасную гісторыю, рада БНР узнагародзіла беларускіх ваяроў медалямі.

Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.

Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш