13 March 2023
«Мы павінны навучыць нашу нацыю таму, што мы ведаем, чаму мы навучыліся самі»
Успамінамі аб пабраціме падзяліўся намеснік камандзіра палка Вадзім «Ігар» Кабанчук.
13.03.2022
«Мы пазнаёміліся з Аляксеем у 2015 годзе. Ён патрапіў у той жа батальён, дзе былі і нашыя хлопцы. Ужо тады ён усведамляў, што расейская імперыя – наша агульная праблема. Праблема ўкраінцаў і беларусаў.
На першым баявым заданні "Тур" вызваўся эвакуяваць параненага з вельмі небяспечнай пазіцыі. Гэта было каля шахты «Бутаўкі». Тады стала зразумела, што гэта надзейны і мужны хлопец. У будучыні ён так сабе і паказаў.
Пасля працы ў ТГБ "Тур" патрапіў на кантракт у 8-ы асобны полк спецыяльнага прызначэння ЗСУ. У складзе падраздзялення абараняў Украіну 6 гадоў. Менавіта там і сустрэў поўнамаштабнае ўварванне. Яго апошні бой быў пад Кіевам. "Тура" моцна параніла. Разумеючы, што яго немагчыма эвакуяваць, Аляксей загадаў сваім хлопцам сыходзіць. Сам застаўся затуляць групу.
Рана ці позна імёнамі ўсіх нашых загінулых хлопцаў будуць названы вуліцы, паркі і плошчы ў Беларусі. Бо іх імёнамі, імем Аляксея «Тура» Скоблі, пішацца гісторыя нашай краіны.»
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам