20 March 2023

Навіны тыдня 13-19.03 Прэс-рэліз №38

Праца батальёнаў і падраздзяленняў на фронце

Батальён “Волат” працягвае стаяць на абароне Бахмута. Ваяры працуюць разам з сумежнымі падраздзяленнямі ЗСУ і нішчаць ворага штодня. На мінулым тыдні батальён “Літвін” працаваў на запарожскім накірунку. Працавала выведка і мінамётныя разлікі. Праводзілі сумесныя аперацыі, дэталі якіх мы пакуль не можам раскрываць. Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова на мінулым тыдні знішчыла два СП ворага. Была праведзена выведка пазіцый, пасля чаго былі паспяхова скарэктаваны мінамёты Бпла. У выніку былі знішчаны ангары з тэхнікай акупанта. Матарызаванае падраздзяленне Палка Каліноўскага працуе над тым, каб танкі пачалі як можна хутчэй знішчаць ворага. Медрота Палка Каліноўскага знаходзіцца на Бахмуцкім накірунку. Таксама вядзецца праца медыкаў з сапёрамі на Херсоншчыне. На мінулым тыдні медрота здзяйсняла аперацыю з сумежнікамі і на Запарожскім накірунку. Страт і параненых на мінулым тыдні ў Палку Каліноўскага няма.

Шукаем відэааператара

Полк Каліноўскага рухаючая сіла барацьбы за вольную і адкрытую Беларусь. Для гэтага нам неабходна мець магчымасць гаварыць, паказваць і расказваць пра нашы мэты, будні ды дасягненні. Мы шукаем спецыяліста, які пакажа нас - Відэааператар/Відэамантажор Вы павінны мець абавязковы вопыт стварэння відэа/фота працэсаў, ведаць аператарскую тэхніку, умець працаваць з камерай, святлом і гукам. Таксама трэба мець досвед працы на аналагічнай пасадзе, у працы з Youtube каналамі, вопыт працы з праграмамi для мантажу і апрацоўкі відэа і фота. Дасылайце заяўкі ў наш чат-бот разам з вашым партфоліа. Вашай задачай будзе: — адбор і праверка якасці знятага матэрыялу; — колеракарэкцыя, sound-дызайн, motion-дызайн, графіка; — відэаздымка і мантаж відэаматэрыялаў для сац.сетак, сайта, ютуб-канала, інтэрнэт-парталаў; — забеспячэнне мастацкай і тэхнічнай якасці здымак; — вядзенне архіва матэрыялаў. Разглядаем толькі кандыдатаў з вопытам!

Запрашаем да нашых шэрагаў аналітыкаў

Паспяховасць нашых аперацый забяспечваецца якаснай падрыхтоўкай, над якой у тым ліку працуюць аналітыкі. Мы запрашаем да нашых шэрагаў Аналітыкаў. Вашай задачай будзе: — аналіз відэа, фота, аўдыё матэрыялаў, — праца з рознага роду інфармацыяй, — падрыхтоўка аналітыкі па матэрыялах. Абавязковы досвед аналізу вялікага аб'ёму даных, налітычны склад розуму і педантычнасць, высокая здольнасць да навучання, здольнасць апрацоўваць вялікі аб'ём інфармацыі ў кароткія тэрміны часу. Плюсам будзе досвед працы ў ІТ, досвед працы з відэаздымкай і відэаматэрыяламі, са скрыптамі званкоў. Дасылайце свае заяўкі ў наш чат-бот з пазнакамі #Videa і #Analitik. Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка. Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш