23 March 2023
Зіма. Цёмная ноч.
Вёска сярод паўднёва-ўкраінскіх стэпаў.
На цэнтральнай плошчы стаіць зламаны аўтобус.
У аўтобусе сядзіць ваяр-кіроўца (ВК) і сумна чакае рамонтнікаў.
ВК звяртае ўвагу на цьмяна-асветлены адміністрацыйны будынак і, вырашыўшы, што гэты кінатэатр, накіроўваецца да яго.
Перад будынкам ВК бачыць чалавека ў форме. Падыходзіць да яго і пытаецца:
Чалавек у форме ўважліва глядзіць на ВК, на яго летнюю форму ЗСУ і спакойна адказвае, акідваючы поглядам навакольную непраглядную ноч:
Усюды... - паўза. Выпраўляецца і хутка кажа: - У полі...
Дзякуй. - І сыходзіць у цемру за будынкам.
Праз дваццаць хвілін па шляху з поля да аўтобуса ВК праходзіць недалёка ад чалавека ў форме і чуе:
Хлопец, а ты хто такі?
Вайсковы.
Я бачу, што вайсковы. Ты адкуль?
З Беларусі!
Адкуль?!!!
З Беларусі...
А дакументы ёсць?
Ваяр працягвае паперу А4 з наклееным фота, пячаткай і некалькімі радкамі тэкста.
Служачы камендатуры (як выявілася) уважліва разглядае прад'яўлены дакумент. Потым пільна глядзіць на шчасліва ўсмешлівага падаўца гэтага "дакумента".
Гэта што?
Ваеннік)))
Што??
Ваенны білет... - крыху няўпэўнена кажа - Нам толькі такія выдаюць...
СК робіць паўкроку назад, цягнецца да пісталета і адначасова здзіўлена-лісліва кажа:
Ого, тут і аўтамат упісаны... - далей запытальным ціхім голасам - Аўтамат дзе?
Ай, не стаў з сабой браць.
Правяраючы ўжо спакойна:
Гэта добра. А як цябе выпусцілі з Беларусі?
Вось так і выпусцілі.
СК стэлефаноўваецца з в/ч пазначанай у дакуменце.
СК у тэлефоннай трубцы чуе голас, вядомы па тэлетрансляцыях. Увесь падбіраецца. Нешта невыразна адказвае тэлефоннаму суразмоўцу, кладзе трубку і хавае тэлефон запазуху.
Уважліва аглядае з галавы да ног ужо сінеючага ад холаду ВК.
Інтрэрнацыянальны легіён?
Інтэрнацыянальны легіён.
Моўчкі працягвае ВК вайсковы білет. Нешта спрабуе сказаць. Замаўкае. Працягвае руку. І з поціскам рукі кажа:
Паварочваецца і сыходзіць у будынак клуба.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам