24 March 2023

Буууум!

Вынік працы сапёраў Палка Каліноўскага за адзін дзень!

У выніку расейскай агрэсіі па ступені забруджанасці тэрыторыі выбуховымі прыладамі Украіна зараз з'яўляецца ці не самым небяспечным месцам на планеце.

Нашы сапёры штодня сутыкаюцца з супрацьтанкавымі мінамі ТМ-62, ТМ-83, супрацьпяхотнымі мінамі ПМН, з «мінамі-пасткамі» і аскепкавымі мінамі накіраванага дзеяння.

Але трапляюцца і цуды сапёрнай справы! На адным з фота так званы «ПІРОГ» - гэта супрацьтанкавая міна з сейсмічным датчыкам, пад скрыняй - "міна-пастка" МЛ-8, а пад ёй - супрацьпяхотная міна Мон-200.

Усе міны паспяхова “зняты”. А значыць украінская зямля становіцца чысцейшай не толькі ад «оркаў», але і ад выбухоўкі, якую яны прынеслі на мірную зямлю.

Відэа падрыву гэтых самых мін выкладзем у найбліжэйшым часе!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш