31 March 2023

Акупант Шродынгера

Штурмавая аперацыя разам з сумежнікамі. Жорсткі чатырохгадзінны бой. Мы выйшлі з яго без страт і параненняў. Узялі палонных. Ім пашанцавала - засталіся жывыя. Дарэчы сказаць, камандзір тых хто "сваіх не кідае" збег, як толькі ўсвядоміў, што даручаныя яму пазіцыі штурмуюць. Цікава, як ён потым будзе распавядаць недзе ў тылу, як з боем прарываўся да сваіх?

Палонным мы аказалі ўсю неабходную дапамогу: зрабілі тампанаванне параненняў і паставілі кропельніцы ад моцнага абязводжвання. Пачалі размаўляць.

  • Кім да вайны быў?

  • Слесар...

  • Навошта сюды прыйшоў?

  • Позва...

  • Разумееш, што ты акупант?

  • Ну... Так... Напэўна... Але ж мы не хацелі... Мы...

Вы не ўяўляеце, як цяжка стрымацца! Як цяжка з імі размаўляць. З тымі, хто толькі што страляў у цябе. Але мы разумеем, што шанец вярнуць нашых хлопцаў з палону - гэта папаўняць абменны фонд. І вось праз гадзіну мыканняў, раскайванняў, слёз і асуджэння ўсіх акрамя самога сябе, даходзім да галоўнага пытання.

  • Забіваў?

  • Не! Вы што?! Я ўвогуле кіроўца!

Вось як так атрымліваецца? Была Буча з расстрэламі мірных, былі знойдзены пакоі для катаванняў пасля вызвалення херсоншчыны, былі выяўлены пахаванні параўнальныя з пахаваннямі 30-х гадоў сталінскіх рэпрэсій, былі зафіксаваныя на відэакамеры забойства ў спіну, былі згвалтаванні жанчын і нават дзяцей... А каго ў палон не возьмем - дык гэта не я! Я не забіваў! Я проста кіроўца... Літаральна святыя людзі!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш