03 April 2023

Навіны тыдня 27.03-2.04 Прэс-рэліз №40

Паспяховае выкананне задач на фронце

На мінулым тыдні мінамётныя разлікі батальёна “Літвін” працавалі на юге Украіны па жывой сіле ворага і інжынерным збудаванням. На гэтым жа напрамку працавала група сапёраў па размініраванні тэрыторый, якія былі дэкупаваныя.

Мінамётныя разлікі, СПГ-9, МК-19 і аэравыведка батальёна “Волат” працавалі ў Бахмуте. Аказвалі агнявую падтрымку сумежным падраздзяленням ЗСУ. Пацверджана, што было знішчана не менш за 7 адзінак жывой сілы ворага.

Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова на мінулым тыдні займалася падрыхтоўкай ваяроў, праводзілі трэніроўкі і баявое зладжванне асабовага складу.

Матарызаванае падраздзяленне Палка Каліноўскага працягвае праводзіць эвакуацыю тэхнікі з Бахмута. Пад час адной з эвакуацый, быў падбіты наш МТЛБ і адзін з ваяроў атрымаў параненне. Гаспіталізацыя не спатрэбілася, яго жыццю нічога не пагражае.

Медрота Палка Каліноўскага працягвае ратаваць жыццё ваяроў на Бахмуцкім накірунку. Паспяхова была выканана задача па дапамозе агнявым разлікам батальёна Волат.

Страт на мінулым тыдні няма.

Гадавіна вызвалення Бучы

31 сакавіка быў роўна год з вызвалення Бучы. На павароце з Ворзеля на Бучу будзе адноўлены самы вялікі ў грамадстве Сцяг Украіны і ўстаноўлены памятныя знакі - сімвалы падзякі падраздзяленням, якія супрацьстаялі акупантам. Ваяры Палка Каліноўскага таксама прымалі ўдзел у баях за Бучу. Гэта былі амаль першыя баі нашага падраздзялення, першыя страты, першы вопыт. Але беларускія добраахвотнікі з Палка Каліноўскага паказалі сваю мужнасць і гераічнасць.

Нагадаем, што Полк Каліноўскага ёсць амаль ва ўсіх сацыяльных сетках.

Калі вы жадаецце дапамагчы Палку Каліноўскага, то ўсю інфармацыю і кантакты даверанных валанцёраў вы можаце знайсці ў апісанні да відэа і на афіцыйным сайце Палка.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш