10 April 2023

Навіны тыдня 3-9.04 Прэс-рэліз №41

Навіны батальёнаў і падраздзяленняў на фронце

Батальён Літвін увесь тыдзень працаваў на двух накірунках фронту: херсонскім і харкаўскім. Ваяры праводзілі аэравыведку, працавалі мінамётныя і куляметныя разлікі.

На мінулым тыдні батальён Волат усё так жа працаваў у Бахмуце. Ваяры выконвалі баявыя задачы, падрабязнасці якіх мы не можам раскрываць.

Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова праводзіла аэравыведку пазіцый ворага і карэктыроўку артылерыі.

Матарызаванае падраздзяленне Палка Каліноўскага пад час выканання выведкі, выявіла палявы склад БК і падбітую тэхніку ворага. На дадзены момант вядзецца падрыхтоўка аперацыі па вывазе тэхнікі з зоны баявых дзеянняў. БК з палявога складу папоўніла запасы Палка Каліноўскага.

Медрота Палка Каліноўскага працуе на херсонскім і бахмуцкім напрамках. Плануецца сумесная праца з медыкамі сумежнага падраздзялення.

Страт і параненных на мінулым тыдні няма.

У Палка Каліноўскага з'явілася цяжкая артылерыя. Менавіта МСТА Б стала на ўзбраенне Палка. На мінулым тыдні ваяры будучага разліку скончылі навучанне і правялі першыя пострылы з гарматы.

Рэпартаж з палігона і ўсе падрабязнасці вы можаце знайсці ва ўсіх афіцыйных сетках Палка. Глядзець на Youtube

Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.

Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш