14 April 2023

Адказы на пытанні аб лёсе рэкрутаў

Кожны дзень да нас далучаецца ўсё больш і больш беларускіх добраахвотнікаў - рэкрутацыя працягваецца.

Паступае шмат пытанняў аб лёсе рэкрутаў пасля прыезду ва Украіну і мы вырашылі прадубляваць інфармацыю яшчэ раз.

Што браць з сабой?

Полк дае табе усё, што ад экіпіроўкі да жылля. Цябе апрануць па апошнім слове ваеннага абмундзіравання, забяспечаць лепшай бранёй і зброяй.

Не забудзься ўзяць з сабой крыху грамадзянскай вопраткі. Калі ў цябе ёсць асаблівасці ступні ці ты абвык да вызначанага абутку - можна набыць тактычны сезонны абутак, у якім будзе камфортна.

Дзе я буду жыць? Ці будуць мяне карміць?

Кожны баец Палка забяспечваецца жыллём. Таксама ў нас наладжана сістэма харчавання. Паверце, здаровая і смачная ежа не расчаруе нават самага пераборлівага едака.

Ці ёсць навучанне?

Мы ніколі не адпраўляем непадрыхтаваных дабраахвотнікаў на фронт, нават калі яны самі гэтага жадаюць.

Заняткі праводзяцца па дысцыплінах: агульнавайсковая рыхтоўка, тактычная рыхтоўка па метадыках NATO, фізічная падрыхтоўка, псіхалагічныя трэнінгі, тактычная медыцына, стралковая рыхтоўка.

Колькі доўжыцца навучанне?

Базавы тэрмін навучання складае 4 тыдні. Пасля заканчэння гэтага этапа можна праходзіць дадатковае навучанне на курсах выбранай спецыяльнасці.

Куды я патраплю служыць пасля заканчэння навучання?

Згодна са здольнасцямі і досведам абіраеш розныя варыянты праходжання службы: баявая, каравульная, адміністрацыйная службы.

У цябе ёсць магчымасць стаць: мінамётчыкам, альтылерыстам, сапёрам, снайперам, парамедыкам, танкістам, сувязістам або пілотам БПЛА. Гэтак жа, можна служыць як аўтамеханік, кіроўца, вайсковец аналітык ці несці гарнізонную службу ў тыле.

Ці ёсць заробак у байцоў Палка?

Так, кожны баец, які падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і заступіў на службу атрымлівае заробак нароўні з украінскімі вайскоўцамі.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш