17 April 2023

Навіны тыдня 10-16.04 Прэс-рэліз №42

Праца падраздзялення БПЛА

Мінамётчыкі і аэравыведка батальёна Літвін працавалі на Харкаўскім напрамку разам з аэравыведкай і мінамётным разлікам Палкавога падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова. Падраздзяленні выконвалі агульную баявую задачу.

Падчас выведкі былі выяўлены апортны пункт, месца размяшчэння транспартных сродкаў і жывой сілы ворага. У выніку працы двух мінамётных разлікаў, якія карэктавалі БПЛА, ангары з тэхнікай і апортны пункт пашкоджаны, таксама трапілі па месцу скаплення жывой сілы акупанта.

Падчас выканання баявой задачы, была адзначана патужная праца РЭБ ворага. У выніку чаго аэравыведка батальёна Літвін страціла два дроны. Баявыя птушкі - гэта адзін з галоўных элемантаў сучаснай вайны і эфектыўнага выканання задач. Дроны як і аўтамабілі ўвесь час расходны матэрыял на вайне. Калі вы жадаецце падтрымаць Полк, то ўся інфармацыя знаходзіцца на нашым сайце і ў апісанні да прэс-рэліза.

Таксама ваяры Палкавога БПЛА на мінулым тыдні трэніраваліся лятаць на буйных дронах і самалётах. Падраздзяленне развіваецца і штодня набывае ўсё больш вопыта.

Навіны з фронту

На мінулым тыдні частка батальёна Літвін працавала на Херсонскім напрамку, у тым ліку сапёры працягваюць размінаванне дэакупаваных тэрыторый.

Батальён Волат працягвае працу ў Бахмуце. Нажаль, падрабязнасці мы ўсё яшчэ не можам раскрываць. Але як толькі з'явіцца такая магчымасць, то ўсе падрабязнасці аперацый батальёна і відэа з фронта іншых падраздзяленій, можна будзе ўбачыць ва ўсіх сацыяльных сетках Палка.

Матарызаванае падраздзяленне Палка Каліноўскага на мінулым тыдні разам з сумежнікаміі выцягнула танк Т64 з серай зоны амаль перад вачыма акупантаў. Падрабязнасці па тэхніцы будуць пазней.

Медрота Палка Каліноўскага працуе на Бахмуцкім накірунку, аказвае падтрымку батальёну Волат і сумежным падраздзяленням.

Страт і параненных на мінулым тыдні няма.

Набор спецыялістаў

Нагадаем, што ў Палку ідуць наборы шэрага спецыялістаў: кіроўцы, аўтамеханікі, аналітыкі і іншыя. Усе падрабязнасці можна знайсці ў сацыяльных сетках Палка і на сайце. Дасылайце свае заяўкі ў наш чат-бот. Яшчэ раз нагадаем, што спасылку на бот можна браць толькі з афіцыйных крыніц Палка. Дбайце пра сваю бяспеку.

Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш