24 April 2023

Навіны тыдня 17-23.04 Прэс-рэліз №43

Мінамётныя разлікі

Мінамётныя разлікі батальёна Літвін разам з разлікам МСТА-Б працавалі на поўдні Украіны. На тым жа накірунку сапёры працягваюць размінаванне дэакупіраванных тэрыторый. Пад час адной з задач, два сапёры атрымалі параненне. На дадзены момант іх жыццю нічога не пагражае.

Баявы вылет новага крыла

Выведка і манамётны разлік батальёна Літвін працягваў працаваць разам з Палкавым БПЛА імя Мікіты Крыўцова. Ваяры ўвесь час знаходзіліся на пазіцыях і кантралявалі свой адрэзак фронта. Таксама ваяры Палкавога БПЛА выконвалі выведку пазіцый ворага і займаліся пошукам тэхнікі акупанта. На мінулым тыдні пілоты падраздзялення выканалі першы баявы вылет новага крыла, пра якое мы распавядалі раней. Выведка была праведзена паспяхова, па яе выніках будзе праводзіцца далейшая праца па карэктыроўцы артылерыі. Рэпартаж і відэа першай баявой задачы крыла ў хуткім часе з'явяцца ва ўсіх афіцыйных сетках Палка.

Батальён Волат і іншыя падраздзяленні

Ваяры батальёна Волат працягваюць выконваць задачы ў Бахмуце. Працуюць мінамётныя разлікі, аэравыведка, ПТРК і штурмавое падраздзяленне батальёна. Пад час выканання баявой задачы, адзін з ваяроў атрымаў паранне.

Матарызаванае падраздзяленне Палка Каліноўскага працягвае пошук, транспарціроўку і рамонт тэхнікі акупанта, якая потым ставіцца на ўзбраенне Палка.

Медрота Палка Каліноўскага працуе на некалькіх накірунках фронту. Вядзецца актыўная падтрымка батальёна Волат, мінамётчыкаў і сапёраў батальёна Літвін.

Страт на мінулым тыдні ў Палку Каліноўскага няма.

Збор на медыцынскія патрэбы

У Палка з’явіліся рахункі, сродкі з якіх ідуць толькі на медыцынскія патрэбы.

Полк Кастуся Каліноўскага сумесна з Фондам медыцынскай салідарнасці абвяшчае аб адкрыцці збораў на медыцынскія патрэбы.

Першыя грошы, якія вы ахвяруеце нам будуць выдаткаваныя на апарат ШВЛ, які неабходны для эвакуацыі цяжкіх параненых, якім патрэбны тэрміновыя аператыўныя ўмяшанні.

Усе грошы, якія вы будзеце ахвяраваць, будуць выдаткоўвацца толькі на медыцыну і раз у квартал будзе давацца поўная справаздача аб нашых выдатках. Адказваць за гэта будзе асабіста камандзір Медроты, Махамет Анастасія, яна ж "Север".

Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш