27 April 2023

У Палку Каліноўскага адкрыта вакансія для аўта-механікаў

У нас ёсць машыны - у цябе рукі з патрэбнага месца. Ты старэйшы за 18 гадоў і можаш з дзіравага вядра зрабіць «цукерку». Магчыма, нават, ты падымаў амаль з попелу і ставіў на ход тачкі. Цябе не спалохае адарванае выбухам кола ці прабіты асколкам рухавік. Табе падабаецца працаваць над складанымі паломкамі і ты здольны разабрацца з тым, з чым раней не сутыкаўся. Нам не патрэбны кузаўныя майстры, нам усё роўна на ўмяціны ў дзвярах і кузаве. Нашы машыны павінны ездзіць і выцягваць хлопцаў з гарачых кропак. Нам не патрэбны супер-майстры. Нам патрэбны кампетэнтныя механікі, якія разумеюць што яны робяць. — Ты будзеш мець заробак ад 1000$, харчаванне і жыллё далёка ад зоны баявых дзеянняў. — Ты будзеш вяртаць на фронт пабітыя тачкі для нашых хлопцаў, збіраць амаль з кучы металалому працуючы механізм. — Ты будзеш працаваць нармальнымі інструментамі, з поўным забеспячэннем запчасткамі і расходнікамі. Усё проста: ты робіш машыну - хлопцы едуць на ёй знішчаць оркаў. Галоўная задача - машына павінна быць на хаду і не падвесці нашых байцоў у самы цяжкі момант. Калі такія задачы па плячы - пішы ў бот @belarmy_bot з паметкай #AUTO

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш