01 May 2023
На мінулым тыдні абодва баявых батальёна палка Волат і Літвін працягвалі выкананне пастаўленных баявых задач. Палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова працягвала выконваць выведку пазіцый ворага і карэктыроўку артылерыі. Усе дэталі і падрабязнасці з'явяцца пазней ва ўсіх афіцыйных крыніцах палка. На дадзены момант мы не можам іх асвятляць па пэўных прычынах. Слядкуйце за сацыяльнымі сеткамі Палка Каліноўскага.
Спіс палкавых афіцыйных крыніц пашырыўся. Полк стварыў і запусціў тэлеграм-каналы на украінскай, расейскай і польскай мовах. Цяпер навіны будуць выходзіць з перакладам на дадзеныя мовы ў адпаведным телеграм-канале.
PL https://t.me/belwarriors_pl
UA https://t.me/belwarriors_ua
RU https://t.me/belwarriors_ru
Але, важна адмеціць, што чат-бот застаецца адзіным. Ссылка на яго адзначана ва ўсіх сетках Палка.
Медрота Палка працягвала аказваць бесперабойную падтрымку нашым баявым падраздзяленням. Нажаль, на мінулым тыдні некалькі ваяроў атрымалі параненне. Частка з іх гаспіталізіравана, частка атрымала легкія кантузіі. Камандзір мед роты Север таксама атрымала кантузію і зараз знаходзіцца ў госпітале. На дадзены момант жыццю ўсіх параненых ваяроў нічога не пагражае.
Страт на мінулым тыдні ў Палку Каліноўскага няма.
Таксама на мінулым тыдні быў пашкоджаны аўтамабіль, на якім працавала эвакуяцыйная группа мед роты. На шчасце, ніхто з экіпажа не атрымаў паранне. Але менавіта ад машын, на якіх ажыццяўляецца эвакуацыя і іх абсталявання залежыць жыццё нашых ваяроў. Мы заўжды дбаем пра ўсё неабходнае для эфектыўнай працы нашых медыкаў. Таксама, быў пашкоджанны пікап, на якім ваяры непасрэдна выконваюць задачы.
Мы правялі дзень на палігоне, дзе чарговыя рэкруты Палка Каліноўскага праходзяць поўная навучанне і атрымліваюць неабходны досвед для знаходжання ў зоне баявых дзеянняў. Тут ваяры Палка разам з украінскімі вайскоўцамі рыхтуюцца да контрнаступу, які вось вось пачнецца. Калі непасрэдна гэта будзе мы сказаць не можам, але вядома адно, што Украіна павернецца да меж 91 года. Нашыя рэкруты праходзяць як агнявую, тактычную так і медыцынскую падрыхтоўку з лепшымі інструктарамі, якія атрымалі досвед менавіта ва украінска-расейскай вайне. Інструктары перадаюць усе тонкасці вядзення боя нашым рэкрутам.
Мы паразмаўлялі з рэкрутамі і атрымалі адказы на пытанні:
- ці хапае навучанняў і заняткаў, якія атрымліваюць рэкруты, для ўдзелу ў баявых дзеяннях?
- наколькі падрыхтоўка тут рэкрутаў Палка Каліноўскага адроўніваецца ад вайсковаслужбоўцаў Беларусі?
- якія ураджанні ў рэкрутаў ад навучань?
- ці патрэбна мець нейкі досвед рэкруту, каб прыехаць у Полк?
Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам