08 May 2023
Батальён Волат и батальён Літвін на мінулым тыдні працавалі разам на адным з найгарачэйшых накірунках фронту.
Нажаль, у абодвух батальёнах ёсць параненыя. Зараз іх жыццю нічога не пагражае.
Дэталі баявых задач, якія выконваюць нашы ваяры, мы не можам зараз раскрываць па пэўных прычынах. Пры першай мажлівасці ўсе падрабязнасці з'явяцца ва ўсіх афіцыйных сетках Палка, спасылкі на якія вы можаце ўбачыць на экране і ў апісанні да відэа.
На мінулым тыдні палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова займалася маніторынгам перасоўвання ворага і карэктавала агонь па выяўленных мэтах на адной з гарачэйшых ліній сутыкнення. Таксама эффектыўна адпрацавалі пілоты на новых крылах, якія заляталі непасрэдна ў тыл акупанта. У выніку працы ўжо выяўлены дзясяткі месц захоўвання цяжкой артылерыі, склады і агнявыя пазіцыі ворага. Уся інфармацыя адразу перадаецца ў штаб для планавання далейшых дзеянняў. Нажаль, у дадзены момант падрабязнасці і відэа працы мы паказаць не можам, але слядкуйце за сеткамі Палка.
Медрота Палка працягвае аказваць бесперабойную падтрымку ўсіх баявых падраздзяленняў Палка.
Механізаваннае падраздзяленне на мінулым тыдні праводзіла выведку месц знаходжання тэхнікі, была эвакуявана САУ. Таксама быў адрамантаваны танк Т72Б.
Страт на мінулым тыдні няма.
На мінулым тыдні звароты ад ваяроў Палка Каліноўскага загучалі на беларускіх радыёстанцыях. Гэта была ўдалая спроба ўрэзацца ў частоты рэжыму. Аперацыя працягваецца і мы будзем гучаць у роднай Беларусі ўсё часцей!
Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам