09 May 2023

Дзень Перамогі

На відэа звычайны ўкраінскі горад Бахмут. У такім стане сотні гарадоў і вёсак Украіны сустракаюць Дзень Перамогі над нацызмам у 2023 годзе...

А ў Расеі і Беларусі зараз праходзяць "парады перамогі": старыя дыктатары нешта гавораць са сваіх трыбун, натоўп радуецца, успамінаючы тую жудасную вайну, якая забрала мільёны жыццяў. Жадалі паўтарыць? У вас атрымалася. Толькі пераймаеце не тых... Вы паўтараеце злачынствы нацыстаў на зямлі народа, які так жорстка тады змагаўся супраць. Змагаўся і перамог!

Полк Каліноўскага не здрадзіў ідэалам і разам з украінцамі стаіць на абароне нашай агульнай зямлі і права кожнага народа на самавызначэнне!

Мы памятаем мінулае і б'емся сёння!

Хутка ў нас будзе два дні перамогі, а ў вас - ніводнага...

Слава ўсім, хто біўся супраць нацызму тады і слава ўсім, хто б'ецца супраць рашызму сёння!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш