11 May 2023

Машыны — расходнік, людзі — не

У ходзе выканання баявой задачы нашы хлопцы патрапілі пад абстрэл. На шчасце, усе жывыя: паспелі выскачыць за некалькі секунд да прылёту. А вось машыне пашанцавала значна менш. Яе стан можаце ўбачыць на прымацаваным відэа.

Гэта вайна. Машыны ў ёй — расходны матэрыял, як бы мы іх не бераглі. Машыну мы адрамантуем: у нас ёсць уласная СТА, таленавітыя механікі і падтрымка ўсіх неабыякавых людзей.

Галоўнае, што жывыя нашы байцы, якія гатовы рызыкаваць і рызыкуюць самым каштоўным кожны дзень у самых гарачых кропках!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш