12 May 2023

Сустрэча з Метрапалітам кіеўскім і ўсёй Украіны Епіфаніем

Адбылася афіцыйная сустрэча Палка Каліноўскага з Метрапалітам кіеўскім і ўсёй Украіны Епіфаніем

На сустрэчы прысутнічаў намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук, ваяр Палка Каліноўскага Павел "Дзядзька" Шурмей, прадстаўнік Палка Каліноўскага Дзмітрый Шчыгельскі і дэпутат Вярхоўнай Рады Багдан Яроменка предстаўнік партыі “Слуга Народа” фракцыі за “Дэмакратычную Беларусь”

У рэзідэнцыі першага кіраўніка Украінскай Праваслаўнай Царквы, у Міхайлаўскім Залатаверхім Саборы абмяркоўваліся пытанні:

– Вопыт Украіны па стварэнні аўтакефальнай царквы і адыходу ад уплыву РПЦ.

– Роля гэтага працэсу ў ідэнтычнасці, свабодзе, дэмакратыі, абароназдольнасці і культурным суверэнітэце краіны. Актуальнасць усіх гэтых праблем для Беларусі сёння і ў будучыні.

– Уздымалася пытанне парушэння правоў вернікаў і свабоды сумлення ў Беларусі.

Полк Каліноўскага выказаў цвёрдую і прынцыповую пазіцыю аб безумоўным захаванні ўсіх правоў вернікаў і стварэнне ўмоў, для рэалізацыі свабоды сумлення ў Беларусі, пасля звяржэння дыктатуры Лукашэнкі.

Метрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны Епіфаній распавёў шлях Украінскай Праваслаўнай Царквы і ўкраінскага грамадства да атрымання Томаса.

Падзякаваў Палку Каліноўскага за дапамогу ў абароне Кіева і адбіцці расейскай агрэсіі. Епіфаній выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь і яе народ здабудуць незалежнасць, рэлігійную свабоду, магчымасць адстойваць свае правы і свабоды.

Дамовіліся працягваць супрацоўніцтва.

Праводзяцца кансультацыі аб магчымасці падрыхтоўкі беларускіх святароў у навучальных установах Украінскай Праваслаўнай Царквы.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш