15 May 2023

Павел "Волат"

Год таму падчас аперацыі па вызваленні ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў атрымаў смяротнае параненне камандзір роты, ваяр тады яшчэ Батальёну Каліноўскага Павел “Волат”. Яго не стала ў ноч з 15-га на 16-е траўня.

Мы нясем памяць аб табе, герой! З моманту тваёй гібелі мы разрасліся ўжо ў Полк Каліноўскага, у якім адзін з батальёнаў названы ў гонар цябе, "Волат". І мы кожны дзень на полі бою адстойваем ідэю свабоднай Украіны і Беларусі! Мы абавязкова дойдзем да Беларусі і ўшануем цябе і на нашай роднай бацькаўшчыне!

Няхай жа памяць пра Паўла “Волата” жыве ў кожным з нас – за чыю свабоду ён аддаў сваё жыццё! Бо тады ГЕРОІ – НЕ ПАМІРАЮЦЬ!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш