17 May 2023
У ходзе аперацыі пад Бахмутам батальён Волат Палка Каліноўскага панёс страты.
Нажаль, адзін ваяр загінуў. Яшчэ чацвёра, на дадзены момант, лічацца зніклымі без вестак, але дакладна не ў палоне. Зараз раскрываць падрабязнасці аперацыі мы не можам. Таксама асобы ваяроў не раскрыюцца ў мэтах бяспекі.
Мы знаходзімся на сувязі з роднымі загінулага і зніклых без вестак ваяроў.
Яшчэ некалькі байцоў атрымалі параненні рознай ступені цяжкасці. Зараз іх жыццю нічога не пагражае.
Сёння цяжкі дзень не толькі для Палка Каліноўскага, але і для ўсяго беларускага народа. Гэтая вайна працягвае забіраць беларускіх герояў. Герояў, якія аддалі самае дарагое для перамогі над агрэсарам - уласнае жыццё.
Мы звяртаемся да ўсіх СМІ. Усю інфармацыю аб тым, што адбываецца, просім браць з нашых афіцыйных крыніц, каб не падвяргаць небяспеке тых, хто працягвае выконваць аперацыю. Набярыцеся цярпення. Дзякуй за разуменне.
Не гледзячы на нашы страты, мы працягваем шлях да перамогі!
Жыве Беларусь і Слава Украіне!
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам