19 May 2023

Дэталі баявой аперацыі

З’явілася магчымасць раскрыць дэталі баявой аперацыі, у ходзе якой загінулі нашы пабрацімы.

Ваяры Палка Каліноўскага батальёна Волат утрымлівалі пазіцыі ў Бахмуце. Нашыя хлопцы адбівалі штурм акупантаў і вялі стралковы бой. Па дому, ў якім знаходзілася наша група, адпрацавала ствольная буйнакаліберная артылерыя ворага. Адбыўся абвал будынка. Частка нашых байцоў апынулася пад заваламі.

Другая група разам з медыкамі высунулась для эвакуацыі і аказанню дапамогі. Чацьвёра ваяроў засталіся пад заваламі без магчымасці іх эвакуацыі.

У момант эвакуацыі і прыкрыцця адыходу групы, загінуў камандзір груп. Ён коштам свайго жыцця даў змогу для эвакуацыі параненых.

Пазней была адпраўлена трэцяя група для разбору завалаў і эвакуацыі цел загінуўшых. У сувязі са шчыльным агнём і працягам артылерыйскага абстрэлу будынак быў цалкам разбураны. Баі працягваюцца, магчымасці забраць целы герояў Палка ў дадзены момант няма.

Зараз гэта ўся інфармацыя, якую мы можам даць.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш