21 May 2023

Дзень салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калёніі № 17 быў забіты палітвязень Вітольд Ашурак.

Паводле «Вясны», цяпер у Беларусі 1525 палітвязьняў. Мы дакладна ведаем, што гэтая лічба значна большая.

Рэжым Лукашэнкі кідае людзей за краты за тое, што яны не баяцца рэалізаваць свае правы: права на ўдзел у мірных сходах, права на выказванне свайго меркавання, права на ўдзел у палітычным жыцці краіны.

Большая частка гэтых людзей сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным пераследам пасля падзей 2020 года ў Беларусі, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі.

А зараз ідзе поўнамаштабная вайна. Беларусы ўступаюць у Полк імя Кастуся Каліноўскага для барацьбы з расейскімі захопнікамі. І пасля перамогі Украіны рэжым Лукашэнкі, які падтрымлівае Пуцін, будзе скінуты, а палітвязні Беларусі вызваленыя.

Жыве Беларусь!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш