28 May 2023
Батальён Літвін і батальён Волат на мінулым тыдні працягвалі разам выконваць задачы на адным з найгарчэйшых накірункаў фронту, а менавіта ў Бахмуце. Працавалі і працуюць, на дадзены час, усе падраздзяленні батальёнаў.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова разам з украінскімі сумежнікамі знаходзіцца на выкананні выведковай аперацыі, падрабязнасці якой мы не можам распавядаць, з матываў бяспекі нашых ваяроў.
Медрота Палка Каліноўскага працягвае аказваць бесперабойную падтрымку баявых падраздзяленняў Палка і сумежнікаў.
Страт і на мінулым тыдні няма.
Таксама на мінулым тыдні адбылося развітанне з нашым загінуўшым героем, камандзірам Міраславам Лозоўскім, які цаной асабістага жыцця даў магчымасць правесці эвакуацыю чацвярых ваяроў, якія атрымалі паранення. На развітанні прысутнічалі ваяры палка, якія знаходзіліся на ратацыі, блізкія Міраслава і пасадовыя асобы.
Полк Каліноўскага з гонарам правёў у астатні пуць свайго пабраціма. Мы ніколі не забудзем цябе, як і кожнага хто паклаў у змаганні за вольную Беларусь самае дарагое - асабістае жыцця.
Нагадываем, што Полк Каліноўскага збірае рэзерв на тэрыторыі Еўразвяза.
Для нас не мае значэння, у якіх арганізацыях вы знаходзіцеся, якіх вы палітычных поглядаў і перакананняў. Калі вы разумееце неабходнасць вызвалення Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі і ўсведамляеце, што для гэтага неабходна сіла - падавайце заяўку ў наш чат-бот.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам