04 June 2023

Навіны тыдня 29.05-04.06 Прэс-рэліз №48

Паспяховыя задачы палкавога падраздзялення БПЛА

На мінулым тыдні палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова знішчылі сістэму відэаназірання "Грынадзер" і акопную РЭБ ворага. Таксама пасля паспяхова выкананай выведкі і карэктыроўкі мінамётнага разліка была знішчана жывая сіла акупантаў. Пасля перахопу перамоваў ворага страты пацверджаны.

Батальён Літвін працягвае працаваць на ўсходзе Украіны

Батальён Літвін працягвае працаваць на ўсходзе Украіны. Каманда цяжкіх кулямётаў і БПЛА батальёна працягвалі стаяць на абароне на бахмуцкім накірунку. Таксама ваяры батальёна разам з сумежнымі падраздзяленнямі прымалі ўдзел у лакалізацыі вячэрніх і начных штурмаў ворага.

Ваяры батальёна Волат на мінулым тыдні знаходзіўіся на ратацыі. Таксама праводзілася баявое зладжванне асабовага складу.

Медрота Палка Каліноўскага на мінулым тыдні працягвала ратаваць жыцці ваяроў сумежных падраздзяленняў, а таксама аказвала падтрымку ўсім баявым падраздзяленням Палка.

Страт і параненых на мінулым тыдні няма.

Першыя трэнаванні рэзервнага батальёна на тэрыторыі Еўразвяза

На мінулым тыдні прайшлі першыя трэнаванні рэзервнага батальёна Палка Каліноўскага на тэрыторыі Еўразвяза. Сувязь з'яўляецца адным з галаўнейшых накірункаў падрыхтоўкі да вайны. Трэнаванні праводзіў ваяр Палка Каліноўскага.

Далей будзе больш, таму дасылайце свае заяўкі у чат-бот рэзерва Палка Каліноўскага.

Але нагадаем, што чат-бот для ўступлення ў Полк застаецца тым жа. Спасылкі на чат-боты і ўсю іншую інфармацыю вы можаце знайсці на сайце Палка і ва ўсіх афіцыйных крыніцах.

Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш