11 June 2023

Навіны тыдня 05-11.06 Прэс-рэліз №49

Праца падраздзяленняў

Батальён “Літвін” працуе на ўсходзе Украіны. Выконваюць задачы мінамётныя і кулямётныя разлікі. Ваяры батальёна трымаюць назіральны пункт, які цалкам знаходзіцца пад іх кантролем. Таксама батальёнам было адбіта некалькі штурмаў ворага. На мінулым тыдні некалькі ваяроў атрымалі параненне. Зараз іх жыццю нічога не пагражае.

Палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова на мінулым тыдні займалася выведкай пазіцый ворага і карэктыроўкай мінамётнага разліку па выяўленных цэлях. У выніку было знішчана пяць бліндажэй ворага. Таксама былі нанесены ўдары па месцах скаплення жывой сілы акупанта.

Батальён “Волат” на мінулым тыдні займаўся павышеннем кваліфікацыі ваяроў, праводзіў зладжванне асабовага складу. Зараз байцы актыўна рыхтуюцца да выканання новых баявых задач.

Развіцце медроты

Медрота Палка займаецца распрацоўкай новых алгарытмаў па ратаванню параненных, мадэрнізацыяй дзеючых медэвакаў і дапрацоўваюць стуктуру сваёй працы. Медыкі Палка робяць усё магчымае, каб іх праца была як мага эфектыўнай.

Нагадаем, што ў Палка ёсць рахункі, сродкі з якіх ідуць толькі на медыцынскія патрэбы.

Страт на мінулым тыдні няма.

Сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага са Святланай Ціханоўскай

Таксама на мінулым тыдні прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі ZOOM-сустрэчу са Святланай Ціханоўскай пры пасярэдніцтве дэпутатаў вярхоўнай рады Украіны. Полк данёс сваю пазіцыю аб тым, што Беларусь можна вызваліць толькі сілавым шляхам. Усе падрабязнасці ўжо былі апублікаваны ў незалежных беларускіх СМІ.

Дапамога Херсоншчыне

Полк Каліноўскага прыняў удзел у дапамозе людзям з Херсонскай вобласці. Ваяры Палка завезлі прадукты харчавання, медыкаменты і іншыя неабходныя рэчы жыхарам, якія пацярпелі ад падрыва акупантамі Кахоўскай ГЭС. Мы спачуваем кожнаму, хто страціў дом і пацярпеў ад злачынства расеі.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш