13 June 2023

Суседзям у няволі

Ад сваіх хат, ад сваіх ніў,

Ад усіх братоў, хто толькі жыў,

Нясу слязу, нясу я стогн,

Нясу нагаек царскіх звон.

У нас там ноч, у нас там стук,

Мы ацямнелі з страшных мук,

З нас пот ліецца, сохнуць грудзі.

Нас катуюць! Чуйце, людзі!

Чуйце, чуйце, руку дайце!

Мы вам родны. Праўду знайце:

Ці у долі, ці ў нядолі —

З вамі станем у адным полі,

Рука ў руку з вашым братам,

За свабоду перад катам!

Прайшло больш за сто гадоў з публікацыі гэтага верша, а ён як ніколі актуальны!

Кулямётнікі батальёна "Літвін" Палка Каліноўскага "рука ў руку" стаяць на пазіцыях з украінскімі братамі.

І стаяць будуць да самай перамогі, над усё тым жа імперскім катам.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш