22 June 2023

Дзень смутку і памяці ахвяр вайны

Сёння, 22 чэрвеня, ва Украіне шануюць светлую памяць тых, чые жыцці абарвала Другая сусветная вайна і хто стаў ахвярай нацысцкіх акупантаў.

Некалькі дзён таму, украінскія школьнікі, у свой выпускны, пад ракетнымі абстрэламі, правялі акцыю ў падтрымку беларусаў, якія загінулі ўжо ў гэтай вайне ад рук сучаснага фашызму пад назвай "рашызм".

Прыйдзе час і нашыя дзеці ў Беларусі даведаюцца сапраўдную гісторыю, не перапісаную дыктатарам і яго прапагандай.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш