01 April 2024
Дэлегацыя валанцёраў з Фінляндыі наведала штаб Палка імя Кастуся Каліноўскага і перадала баявыя дроны ад беларускай дыяспары.
Сустрэча прайшла ў прысутнасці байцоў ПКК — валанцёры падрабязна пыталіся аб патрэбах добраахвотнікаў і планавалі далейшае ўзаемадзеянне.
Арганізацыяй дапамогі Палку ў Фінляндыі займаецца дыяспара Беларусаў Фінляндыі. Разам з Офісам Святланы Ціханоўскай і Абьяднаным Пераходным Кабінетам яны знайшлі магчымасць перадаць дроны. Кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне Генадзь Манько аказаў дапамогу ў каардынацыі і дастаўкі ва Украіну.
«Дапамога добраахвотнікам ва Ўкраіне зараз актыўна абмяркоўваецца ў беларускіх дыяспарах. Праект «народны дрон» быў прэзентаваны ў рамках канферэнцыі беларусаў свету ў Празе. Шмат сустрэч па гэтай тэме прайшло ў закрытым фармаце ў межах «еўратура» прадстаўнікоў Палка імя Каліноўскага. І толькі на абмеркаванні справа не заканчваецца: як мы бачым, баявыя дроны ўжо сёння перададзены Палку і гэтая праца будзе працягвацца» — сказаў Генадзь Манько падчас сустрэчы ў штабе Палка.
Усяго падчас візіту фінскіх валанцёраў ва Украіну дастаўлена больш за 150 дронаў. Акрамя Палка імя Каліноўскага іх перадалі ў такія падраздзяленні, як 3 Штурмавая Брыгада, «Кракен», «Азоў» і іншыя.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам